Яўген Васьковіч знаходзіцца ў карцары

14 ліпеня 2011 16:31  |  Палітыка

Бабруйскі сябар аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Яўген Васьковіч, асуджаны да сямі гадоў пазбаўленьня волі, да 17 ліпеня знаходзіцца ў карцары папраўчай калёніі № 15 горада Магілёва.

 

Пра гэта стала вядома каардынатаркам аргкамітэту БХД па Магілёўскай вобласьці і Магілёве адпаведна Таісіі Кабанчук і Тацяне Шамбалавай. У судзе яны атрымалі дазвол на сустрэчу зь Яўгенам Васьковічам, але ў калёніі ў гэтым адмовілі з прычыны знаходжаньня актывіста ў карцары.

 

Ці перавядуць Яўгена Васьковіча з карцара 17 ліпеня невядома.

Болей навін