Прайшла выніковая сустрэча менскага аргкамітэту БХД (фота)

14 ліпеня 2011 21:09  |  Галоўныя навіны

У чацвер, 14 ліпеня, адбылася выніковая за паўгады сустрэча менскага гарадскога аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. Удзел у ёй узялі каля 30 чалавек. Падчас сустрэчы былі падведзеныя вынікі паслявыбарчай паўгадавой працы менскай арганізацыі.

 

Напачатку з уступным словам выступіла кіраўніца менскай арганізацыі Ірына Логвін. Затым са справаздачай аб выніках яе дзейнасці выступіў адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі. У цэлым дзейнасць менскай арганізацыі была адзначана як добрая, былі абмеркаваныя хада летніх кампаній і бягучая палітычная сітуацыя ў краіне.

 

Напрыканцы сустрэчы выступіў сустаршыня аргкамітэту БХД, кіраўнік менскага гарадскога аргкамітэту Віталь Рымашэўскі. Нягледзячы на тое, што да верасня спыняецца правядзенне сустрэч менскага аргкамітэту, ён заклікаў прысутных браць актыўны ўдзел у правядзенні кампаній БХД па абароне палітвязняў, па сямейных каштоўнасцях, змене 193-га артыкулу Крымінальнага кодэксу.

 

Прайшла выніковая сустрэча менскага аргкамітэту БХД (фота)
Прайшла выніковая сустрэча менскага аргкамітэту БХД (фота)
Прайшла выніковая сустрэча менскага аргкамітэту БХД (фота)

Болей навін