Запрашаем на прэс-канферэнцыю БХД, Маладога Фронту і Руху “Разам”
У панядзелак, 18 ліпеня, а 13-й гадзіне распачнецца сумесная прэс-канферэнцыя аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”, Маладога Фронту і Руху “Разам”. Прэс-канферэнцыя адбудзецца у офісе прафсаюзу РЭП па адрасе Менск, в.Кульмана, 4. Удзел у ёй возьмуць сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, намесніца МФ Наста Палажанка і намеснік Руху “Разам” Аляксандр Макаеў.
Тэмамі прэс-канферэнцыі будуць:
-справа Андрэя Жукаўца
-старшынства Польшчы ў Еўрапейскім звязе
-становічша беларускіх палітычных эмігрантаў.
Андрэй Жукавец пераследуецца польскімі судовымі органамі на замову дыктатарскага рэжыма Лукашэнкі. Ён падтрымліваў матэрыяльна і тэхнічна беларускіх праваабаронцаў і дэмакратычных актывістаў, фінансаваў будаўніцтва праваслаўнага храму ў гонар Іконы Божай Маці Менскай, аздараўленне дзяцей-інвалідаў. Пасля затрымання ў 1996 годзе на фірму Жукаўца «Трэйс» былі скіраваныя праверкі Менгарвыканкама й КДБ. Паводле дырэктывы Лукашэнкі фірму зачынілі. На падставе сфабрыкаваных фактаў была ўзбуджана крымінальная справа. Андрэй вымушаны быў пакінуць Беларусь і прасіць палітычнага прытулку ў Польшчы. Але пераслед не спыніўся і за межамі Беларусі. Судовыя паседжанні над Жукаўцом у Польшчы цягнуцца амаль 10 гадоў, беларускі бок патрабуе яго экстрадыцыі.