З Акрэсціна вызвалілі сябра БХД Яўгена Карусейчыка (фота)

17 ліпеня 2011 12:54  |  БХД

16 ліпеня са следчага ізалятара на вуліцы Акрэсціна ў Менску вызвалілі сябра аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Яўгена Карусейчыка, які быў затрыманы ля ўнівермагу “Беларусь” падчас акцыі маўклівага пратэсту ў сераду 6 ліпеня. Сустракаць актывіста прыехалі яго сваякі і сябры БХД, у тым ліку сустаршыня аргкамітэту Віталь Рымашўскі.

 

“Мяне затрымалі 6 ліпеня ля ўнівермагу “Беларусь” і адвезлі ў РАУС, дзе абвінавацілі ў дробным хуліганстве, нібыта я нецэнзурна лаяўся, размахваў рукамі і невыконваў патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі. На заўтра быў суд, які засудзіў мяне да 10 сутак арышту”, – адзначыў актывіст.

 

“Пасля ўзнікла нейкая блытаніна з дакументамі. Калі ўсіх завезлі ў Жодзіна, мяне і яшчэ некалькі затрыманых змясцілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў. Але па дакументах нас таксама адвезлі ў Жодзіна, таму ўсе перадачы ішлі туды, а мы чатыры дні сядзелі без нічога”, – паведаміў Яўген Карусейчык.

 

З Акрэсціна вызвалілі сябра БХД Яўгена Карусейчыка (фота)З Акрэсціна вызвалілі сябра БХД Яўгена Карусейчыка (фота)З Акрэсціна вызвалілі сябра БХД Яўгена Карусейчыка (фота)З Акрэсціна вызвалілі сябра БХД Яўгена Карусейчыка (фота)З Акрэсціна вызвалілі сябра БХД Яўгена Карусейчыка (фота)З Акрэсціна вызвалілі сябра БХД Яўгена Карусейчыка (фота)З Акрэсціна вызвалілі сябра БХД Яўгена Карусейчыка (фота)З Акрэсціна вызвалілі сябра БХД Яўгена Карусейчыка (фота)З Акрэсціна вызвалілі сябра БХД Яўгена Карусейчыка (фота)З Акрэсціна вызвалілі сябра БХД Яўгена Карусейчыка (фота)З Акрэсціна вызвалілі сябра БХД Яўгена Карусейчыка (фота)

Болей навін