Заўтра разгляд касацыйнай скаргі Паўла Севярынца
У аўторак, 19 ліпеня, у Менскім гарадскім судзе адбудзецца разгляд касацыйных скарг сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Паўла Севярынца, а таксама Ірыны Халіп і Сяргея Марцалева.
Разгляд касацыйных скарг пачнецца а 10-й гадзіне па адрасе г.Менск, вуліца Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, 1, корпус 3. У гэтым самым судзе разгледзяць касацыйныя скаргі экс-кандыдатаў у прэзідэнты Міколы Статкевіча і Дзмітрыя Вуса.
Нагадаем, што 16 траўня за ўдзел у Плошчы Павел Севярынец быў асуджаны на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а Ірына Халіп і Сяргей Марцалеў атрымалі турэмныя тэрміны з адтэрміноўкай, што фактычна дае магчымасць уладам зняволіць іх у любы час. Гэтыя прысуды асуджаныя і будуць абскарджваць.