Слонімскія актывісты БХД падалі заяўкі на два пікеты

18 ліпеня 2011 16:52  |  БХД

Слонімскія сябры аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” падалі 14 ліпеня дзве заяўкі на правядзенне пікетаў у родным горадзе. Пра гэта паведаміў актывіст Іван Бедка.

 

Першая заяўка пададзеная на 6 жніўня і тычыцца пікету ў абарону палітвязняў у Беларусі. Другі пікет плануецца правесці 14 жніўня. Яго мэтай мусяць стаць сацыяльныя праблемы ў Беларусі: рост коштаў, нізкія заробкі і гэтак далей.

 

“У заяўках мы напісалі, што просім правесці пікет у дазволеных уладамі месцах. Калі раней мы хацелі зладзіць пікеты ў нейкіх канкрэтных месцах, нам забаранялі, кажучы, што яны не дазволеныя. Таму мы вырашылі не ўказываць іх. Паглядзім, што ўлады скажуць зараз”, – адзначыў Іван Бедка.

Болей навін