Прысуд Паўлу Севярынцу пакінулі без зменаў: “Беззаконне працягваецца” (фота)

19 ліпеня 2011 13:13  |  Галоўныя навіны

Прысуд сустаршыне аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Паўлу Севярынцу, якога 16 траўня за ўдзел у Плошчы асудзілі на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, застаўся без зменаў. Такое рашэнне 19 ліпеня вынесла судовая калегія Менскага гарадского суду.

 

Таксама без зменаў суд пакінуў прысуды былым кандыдатам у прэзідэнты Міколе Статкевічу, Дзмітрыю Вусу ды іншым фігурантам справы за Плошчу 19 снежня: Ірыне Халіп, Сяргею Марцалеву, Аляксандру Класкоўскаму, Арцёму Грыбкову, Аляксандру Квяткевічу, Дзмітрыю Буланаву і Андрэю Пазняку.

 

“Гэтыя рашэнні, як і кожны прысуд за Плошчу, з’яўляецца беззаконнем. Беззаконне працягваецца. Пакуль пры ўладзе застаецца гэты рэжым, спадзявацца на справядлівасць не выпадае”, – адзначыў Павал Севярынец.

 

Прысуд Паўлу Севярынцу пакінулі без зменаў: \"Беззаконне працягваецца\" (фота)
Прысуд Паўлу Севярынцу пакінулі без зменаў: \"Беззаконне працягваецца\" (фота)
Прысуд Паўлу Севярынцу пакінулі без зменаў: \"Беззаконне працягваецца\" (фота)

Болей навін