Наваполацкаму актывісту БХД пагражаюць судом за навіны ў СМІ
Наваполацкі актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Алег Крайко, якога 13 ліпеня затрымалі падчас акцыі маўклівага пратэсту, каб пазбегнуць звальнення, паабяцаў больш не ўдзельнічаць у акцыях пратэсту.
“Зрабіў я гэта на ўласнае жаданне, каб гэта не пагражала маёй працы”, – адзначыў актывіст, падкрэсліўшы, што на яго ніхто не аказваў ніякага ціску.
Ён паведаміў, што шэраг СМІ яго няправільна зразумелі, паведаміўшы, што яму пагражалі звальненнем і прымусілі напісаць гэту заяву. Алег Крайко распавёў, што праз гэта ў яго ўзніклі праблемы на працы, заводзе “Палімір”, бо за распаўсюд паклёпніцкіх звестак яму пагражалі судовым пераследам.