Адвакат Севярынца: за праблемы ў руху транспарту людзей крымінальна не караюць
19 ліпеня Менскі гарадскі суд пакінуў без зменаў прысуд сустаршыне аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Паўлу Севярынцу. Яго адвакат Вадзім Мушынскі заявіў, што прадстаўленым доказам судом першай інстанцыі была дадзена няправільная і няпоўная ацэнка, што і стала прычынай вынясення несправядлівага прысуду.
Па словах адваката, акрамя таго што Севярынец прысутнічаў на мітынгу 19 снежня, прадстаўленыя матэрыялы нічога не даказваюць, у прыватнасці, таго, што Севярынец актыўна заклікаў людзей да парушэння грамадскага парадку. Мушынскі падкрэсліў, што за невялікі перапынак у працы грамадскага транспарту з-за таго, што людзі выйшлі на праезную частку, несправядліва крымінальна караць.
Сам Павал Севярынец адзначыў, што ў любой краіне галоўнай задачай праваахоўных органаў з’яўляецца забеспячэнне бяспекі людзей, якія сабраліся на мірную дэманстрацыю. «Большасць удзельнікаў плошчы асудзілі па сутнасці за тое, што яны выйшлі на праезную частку праспекта. Я лічыў і лічу, што гэта было найлепшае рашэнне, так як беларусы памятаюць, што такое Няміга і чым можа скончыцца цісканіна», – заявіў Севярынец.
Ён падкрэсліў, што дзеянні ўладаў 19 сне ён не можа назваць інакш як беззаконне.