Мазырскія актывісты падалі заяўкі на правядзенне двух пікетаў
Мазырскі каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Алесь Кавальчук 20 ліпеня ад уласнага імя падаў заяўку на правядзенне 5 жніўня пікету ў абарону палітвязняў.
Пікет мае адбыцца на пляцоўцы перад крамай “Родная Старана”, адзначыў Алесь Кавальчук.
З яго словаў, ягоны паплечнік, мясцовы каардынатар Руху “За Свабоду” Лявон Крывіцкі таксама падаў заяўку на правядзенне аналагічнага пікету, але ўжо 6 жніўня ля рынку “Істпал”.