Зміцер Дашкевіч сустракае 30-годдзе ў карцары

20 ліпеня 2011 17:08  |  Галоўныя навіны

Беларускія хрысціянскія дэмакраты віншуюць з трыццацігоддзем лідара “Маладога Фронту” і сябра аргкамітэту БХД Змітра Дашкевіча. Сваё трыццацігоддзе ён сустракае ў карцары, яго рэпрэсуе кіраўніцтва горкаўскай калоніі.

 

Згадаем, што 30 гадоў – узрост, калі наш Госпад Ісус Хрыстос пачаў Сваё зямное служэнне. Спачатку была пустыня, 40 дзён посту і спакушэнні ад д’ябла.

 

Верым, што Зміцер ідзе Хрыстовым шляхам. Да гэтага мусіць быць гатовы кожны вернік, але мы разумеем, што зараз Зміцер церпіць выпрабаванне не толькі за “маладафронтаўцаў”, але і за ўсіх нас, беларусаў.

 

З днём народзінаў Зміцер! Молімся і падтрымліваем.

Болей навін