Затрыманы два сябры БХД з Менска (відэа з акцыі ў Менску + фота і відэа затрымання сябраў БХД)
У сераду, 20 ліпеня, адбылася чарговая акцыя маўклівага пратэсту, у якой сярод іншых зноў узялі ўдзел сябры Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. На гэты раз таксама не абышлося без затрыманняў.
Так, а 19:30 на Плошчы Свабоды ў Менску былі затрыманыя сябры БХД Вольга, Сяргей і Уладзімір Хіневічы. Затрыманне адбылося прэвентыўна людзьмі ў цывільным.
Напачатку быў затрыманы Уладзімір Хіневіч, пра што прэсавай службе БХД паведаміла Вольга. Праз хвіліну затрымалі і Вольгу, якая распавяла пра гэта з аўтазаку.
На фота №1 затрыманне Сяргея Хіневіча
На фота №2 затрыманне Вольгі Хіневіч
На першым відэа 0,36 секунда- затрыманне Уладзіміра Хіневіча