Двух сяброў БХД асудзілі да 10 сутак арышту
У судзе Цэнтральнага раёна Менска адбываюцца суды над удзельнікамі акцыі пратэсту 20 ліпеня, у тым ліку над трыма сябрамі аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”.
На дадзены момант суддзя Есьман прысудзіў сябраў БХД Уладзіміра і Сяргея Хіневічаў да 10 сутак адміністратыўнана арышту.
Неўзабавае адбудзецца суд і над Вольгай Хіневіч. Суды адбываюцца ў закрытым рэжыме, на іх нікога не пускаюць, нават сваякоў затрыманых.