Вольгу Хіневіч пакаралі штрафам у 20 базавых велічынь

21 ліпеня 2011 13:09  |  Палітыка

У судзе Цэнтральнага раёна Менска адбываюцца суды над удзельнікамі акцыі пратэсту 20 ліпеня. Суддзя Вайцюховіч вынес прысуд сябру аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Вользе Хіневіч.

 

Яе прыгаварылі да выплаты штрафу ў 20 базавых велічынь.

 

Нагадаем, што суддзя Есьман прысудзіў яе сваякоў, таксама сябраў БХД Уладзіміра і Сяргея Хіневічаў да 10 сутак адміністратыўнана арышту.

Болей навін