Памяці кардынала Казіміра Свёнтка
Пакутнік за веру, які прайшоў савецкі ГУЛАГ і камеры смяротнікаў, нязломны сведка Ісуса Хрыста, першы кардынал Беларускага Касцёлу – Казімір Свёнтэк быў узорам ахвярнага евангельскага служэння, жывым крыжам.
Менавіта ксёндз Казімір адраджаў Беларускі Касцёл пасля руйнавання камунізму. Менавіта ён стаўся першым мітрапалітам і кардыналам у незалежнай Беларусі. 21 ліпеня 2011 года на 97-м годзе жыцця кардынал Казімір Свёнтэк адышоў у вечнасць.
“Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”, калісьці заснаваная такімі ж ахвярнымі беларускімі ксяндзамі, смуткуе і моліцца разам з Беларускім Касцёлам.