Відэа з суда над сябрамі БХД і іншымі ўдзельнікамі маўклівай акцыі пратэсту
У судзе Цэнтральнага раёна Менска сёння прайшлі суды над удзельнікамі акцыі пратэсту 20 ліпеня. У залі суда прысутнічалі сябры БХД, каторыя, як маглі, падтрымлівалі сваіх затрыманнях паплечнікаў.
Нагадаем: Уладзіміру і Сяргею Хіневічам прысудзілі да 10 сутак адміністратыўнага арышту, Вользе Хіневіч, якая мае 7-гадовага сына, прыгаварылі да выплаты штрафу ў 20 базавых велічынь.
На першым відэа з залі суда выходзіць сябра БХД Уладзімір Хіневіч.
На другім відэа, у залю суда не пускаюць праваабаронцаў і журналістаў.