Рэчыцкія актывісты БХД падалі заяўку на правядзенне пікету
Рэчыцкі сябар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Канстанцін Змушко 22 ліпеня падаў заяўку на правядзенне пікету салідарнасці з палітвязнямі.
Пікет плануецца правесці 6 жніўня ля будынку гарадскога дому культуры па адрасе Савецкая, 85.