БХД спачувае народу Нарвегіі

23 ліпеня 2011 16:33  |  Галоўныя навіны

Партыя  Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя выказвае словы падтрымкі і спачування сваім сябрам з Партыя Хрысціянскіх Дэмакратаў Нарвегіі (KRF) і ўсяму Нарвежскаму народу ў сувязі з жахлівым тэрактам, які адбыўся 22 ліпеня.

 

Немагчыма выказаць словамі той боль і смутак, які мы адчуваем зараз разам з вамі.

 

Ніякімі перакананнямі ці ідэямі нельга апраўдаць такое злачынства – тэрарызм не мае нацыянальнасці альбо рэлігіі. Забойства невінаватых людзей – гэта зло ў пякельным абліччы, чым бы яно ні прыкрывалася.

 

Мы спадзяемся, што вы здолееце мужна прайсці гэтае выпрабаванне і стаць яшчэ больш моцнымі.

 

Хрысціянскі дэмакраты Беларусі моляцца за сем’і загінуўшых і пацярпелых і ўвесь народ Нарвегіі.

Болей навін