Аляксей Шэін патрабуе спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да Змітра Дашкевіча і Мікіты Ліхавіда

26 ліпеня 2011 12:56  |  Палітыка

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Аляксей Шэін 26 ліпеня падаў заяўку на імя начальніка Дэпартаменту выканання пакарання Аляксандра Барсукова з просьбай спыніць рэпрэсіі супраць палітвязняў Змітра Дашкевіча і Мікіты Ліхавіда.

 

Апроч сустаршыні БХД падобныя заяўкі падалі намесніца старшыні “Маладога Фронту” Наста Палажанка, бізнэсовец Андрэй Кабанаў, спявачка Руся ды іншыя – агулам каля 15 чалавек.

 

У сваіх заявах іх аўтары просяць спыніць нематываваныя рэпрэсіі супраць палітвязняў, вызваліць іх са штрафнога ізалятара, дазволіць сустракацца са сваякамі, атрымліваць перадачы і рабіць пакупкі ў турэмнай краме.

Болей навін