Паўла Севярынца бярэ на працу Хрысціянская дзелавая ініцыятыва
“Сістэма так працуе: “хімік” прыносіць паперу, што працадаўца гатовы ўзяць яго на працу – звычайна туды яго і адпраўляюць. Мяне гатовая ўзяць на працу “Хрысціянская Дзелавая Ініцыятыва”, пра што я і паведаміў ДВП. Канчатковае рашэнне прымаюць яны”, – адзначыў Павел Севярынец, адмовіўшыся назваць канкрэтную спецкамендатуру.
Суддзя Заводскага раёна Мінска Жанна Брысіна асудзіла Паўла Севярынца на 3 гады “хіміі” (абмежавання волі з накіраваннем на папраўчыя работы) па справе “19 снежня”. Мінскі гарадскі суд пакінуў прысуд у сіле. Павел севярынец збіраецца падаваць скаргу ў парадку надзору, але ілюзіяў ніякіх не мае, таму рыхтуецца да “хіміі”.