20-годзьдзе наданьня канстытуцыйнага статусу Дэклярацыі аб сувэрэнітэце адсвяткуюць
21-ю гадавіну з дня прыняцьця дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі чальцы аргкамітэту адзначылі тым, што перадалі пасылкі ў турму на вуліцы Акрэсьціна палітвязьням, якія апынуліся за кратамі за ўдзел у маўклівых акцыях пратэсту. Пра неабходнасьць сьвяткаваньня гістарычнай падзеі, якая адбылася 27 ліпеня 1990 году, гаворыць адзін зь сябраў аргкамітэту Аляксей Шэін:
25 жніўня споўніцца 20 гадоў з таго дня, калі абвешчаная за год да таго дэклярацыя набыла статус канстытуцыйнага закону. З 25 жніўня і пачнецца чарада навуковых і творчых імпрэзаў, якая завершыцца 19 верасьня, кажа сябра аргкамітэту Аляксей Янукевіч:
Арганізатары таксама запрашаюць далучыцца да аргкамітэту прадстаўнікоў іншых партый і рухаў. Моладзь, якая нарадзілася ўжо ў сувэрэннай Беларусі, яны заклікаюць узяць удзел у конкурсах і імпрэзах, каб гэтая дата ня толькі засталася ў памяці, а зь цягам часу набыла належнае ёй значэньне, адзначыў яшчэ адзін прадстаўнік аргкамітэту Аляксандар Макаеў:
“Урад Беларусі, які адмаўляе гэтыя даты і іх гістарычную значнасьць, страчвае сваю моц і сваю легітымнасьць і свой падмурак, што не дазваляе ім прыйсьці да беларускасьці. Мы ведаем, у якім ганебным становішчы цяпер знаходзіцца беларуская мова, гісторыя і культура. Я спадзяюся, што ў нас ёсьць лепшы шлях у будучыню, і сёньняшняя дата — яна неўзабаве ўжо будзе сьвяткавацца належным чынам”.
Сёньня ж сябры аргкамітэту наведалі Ўсходнія могілкі Менску, дзе ўсклалі кветкі на магілы Васіля Быкава і Ўладзімера Караткевіча.