Вязьня, які распавёў пра Дашкевіча, таксама кінулі ў карцэр

27 ліпеня 2011 17:34  |  Палітыка

Зьміцер Дашкевіч 26 ліпеня выйшаў з карцэру, а назаўтра апынуўся там зноў. Ягоная нявеста Наста Палажанка свайго каханага цалкам падтрымлівае:

“Яму прапанавалі працу, ён адмовіўся ад яе, як адмовіўся падпісваць любыя паперы. Я разумею па-чалавечы Зьмітра: невінаваты чалавек ужо двойчы адбыў пакараньне ў штрафным ізалятары, і, безумоўна, ён ня хоча ісьці ні на якія размовы з гэтымі людзьмі, ні на працу — а навошта? Горш ужо ня будзе”.

А зьняволенага Руслана Ладнова, які патэлефанаваў Паўлу Севярынцу з таксафона і паведаміў пра накіраваньне Дашкевіча ў ШЫЗА, таксама кінулі на два тыдні ў карцэр.

Пасьля карцэру Руслана пазбавяць права атрымліваць перадачы і накіруюць у найгоршы, як лічыцца ў Горках, атрад № 13 — у ім вязьням забаронена свабодна хадзіць па зоне.

Болей навін