Да Змітра Дашкевіч не пусцілі адваката
Намесьнік начальніка Горацкай калёніі па рэжымна-апэратыўнай працы Аляксандар Лапатка заявіў спадарыні Сямешцы, што пабачыць Дашкевіча ёй не дазваляе — з той прычыны, што зьняволены знаходзіцца ў ШЫЗА.
Паводле слоў нявесты Дашкевіча Насты Палажанкі, якая была побач з адвакаткай і размаўляла з кіраўніцтвам калёніі, зь юрыдычнага пункту гледжаньня гэта абсалютная бязглузьдзіца, бо адвакат, паводле Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, мае права бачыць свайго падабароннага без абмежаваньня ў часе і месцы, а да таго ж у канфідэнцыйнай абстаноўцы.