Сёння з Акрэсціна выпускаюць двух сябраў БХД
Сёння, 30 ліпеня, са следчага ізалятара на вуліцы Акрэсціна ў Менску выпускаюць двух сябраў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі – Уладзіміра і Сяргея Хіневічаў, якія былі асуджаныя за ўдзел у акцыі маўклівага пратэсту.
Уладзіміра і Сяргея Хіневічаў затрымалі 20 ліпеня ў Менску. 21 ліпеня суддзя Есьман прысудзіў ім 10 сутак адміністратыўнана арышту.
Жонку Уладзіміра Хіневіча Вольгу, якую таксама затрымалі 20 ліпеня, суд аштрафаваў на 20 базавых велічынь.