Разгляд справы А.Жукаўца перанесены на верасень (фота)
У справе Андрэя Жукаўца аб’яўлены перапынак да 23 верасня – такое рашэнне прыняў сёння раённы суд Беластока.
Да гэтага часу суддзя Шчэнсны Шыманскі, які вядзе справу будзе ўдзельнічаць у слуханнях сведкаў абвінавачання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Сёння ў судзе па заяве пракуратуры былі заслуханы пратаколы сведкаў абвінавачання, якія праводзіліся на тэрыторыі Беларусі з удзелам польскага пракурора Андрэя Сліўскага. Пасля чаго Андрэй Жукавец заявіў:
– Гэты працэс ідзе да вынясення прысуду. Але прысуд будзе вынесены судом неаб’ектыўным. Прашу высокі суд у адпаведнасці з артыкулам 41, даць мне магчымасць удзельнічаць у аб’ектыўным працэсе, мець аб’ектыўнага суддзю і аб’ектыўнага пракурора.
Усе хадайніцтвы абвінавачанага Андрэя Жукаўца суд адхіліў:
– Хадайніцтва пададзенае Андрэем Жукаўцом, аб выключэнні Шчэнснага Шыманскага пакінуць без разгляду. З увагі на тое, што хадайніцтва аб выключэнні суддзі з той самай нагоды, ўжо разглядалася, нагоды разглядаць яго па новаму няма.
Справа супраць Андрэя Жукаўца цягнецца ў Польшчы ўжо болей за 10 гадоў. Прайшло больш за 50 паседжанняў, чарговыя слуханні пасля паседжання ў верасні, пройдуць ў кастрычніку. Запланавана і відэаканферэнцыя са сведкамі з боку абвінавачання з Латвіі. Калі суд у Беластоку вынясе рашэнне, што Андрэй Жукавец вінаваты ў злачынствах якія прад’явіла яму беларуская пракуратура, ён будзе перададзены беларускаму боку.
* * *
У Беластоцкім раённым судзе пачынаецца судовы працэс па справе беларуса Андрэя Жукаўца. Былы прадпрымальнік ужо 10 гадоў жыве ў Польшчы, і ўвесь гэты час суд не можа вырашыць пытанне законнасці яго знаходжання на тэрыторыі краіны.
У Беларусі Андрэя Жукаўца вінавацяць у эканамічных злачынствах. У той жа час шэраг апазіцыйных палітыкаў выступілі ў яго абарону. Яны кажуць, што справа Жукаўца – сфабрыкавана, бо ён дапамагаў апазіцыі.
Калі сёння беластоцкі суд прызнае Андрэя Жукаўца вінаватым, яго могуць адправіць у Беларусь:
– Я баранюся сам, сам вывучаю польскае права, польскі працэсуальны кодэкс. Беластоцкі суд і беластоцкая пракуратура хочуць мяне абвінаваціць у злачынствах, якіх я не дапусціўся – у мазхлярстве, махлярстве дакументаў, таксама ў тым, што я загарнуў нейкія грошы ў беларускіх банкаў у 1994 годзе. Усё гэта на падставе доказаў з Беларусі. Буду бараніцца, буду пераконваць суддзяў у тым, што карыстанне з доказаў з Беларусі, а таксама супрацоўніцтва з беларускай пракуратурай, КДБ і пракуратурай, супярэчыць польскаму праву і таксама праву Еўрасаюза.
Паводле Андрэя Жукаўца, Беластоцкая пракуратура карыстаецца перакладамі дакументаў, зробленых з фармальнымі памылкамі. А сама справа супраць яго – сфабрыкавана беларускай пракуратурай.