Суд над удзельнікамі страйку ў Брузгах праходзіць у зачыненым рэжыме

01 жніўня 2011 18:30  |  Палітыка

У Горадні 1 жніўня распачаўся суд над удзельнікамі страйку на памежным пераходзе “Брузгі”, якія 12 чэрвеня выступалі супраць уведзеных уладай абмежаванняў на правоз прадукцыі і колькасць выездаў з краіны. Суд праходзіць у зачыненым рэжыме.

 

Як паведаміў гарадзенскі каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Мікола Баўсюк, напачатку ён здолеў папрысутнічаць на судзе, але пасля яго адтуль выгналі.

“Міліцыянты пазналі мяне. Яны запыталі, хто я такі. Я адказаў, што звычайны чалавек. Пасля гэтага мяне вывелі, а суд зрабілі зачыненым. Напэўна, у іх ёсць нейкія сакрэты”, – адзначыў рэгіянальны кіраўнік БХД.

 

Ён таксама распвёў, што пракуратура павысіла да 10 мільёнаў рублёў суму маральнай шкоды, якую нібыта нанеслі, а цяпер павінны адплаціціь мітынгоўцы. У гэтую суму ўваходзяць выдаткі на ўтрыманне зняволеных удзельнікаў страйку, даезд аўтобусаў з амапам, транспартныя выдаткі і іншае.

 

2 жніўня мае адбыцца другое паседжанне суду.

Болей навін