Суд над удзельнікамі страйку ў “Брузгах” перанеслі на чацвер

02 жніўня 2011 11:24  |  Палітыка

У Горадні 2 жніўня было вырашана перанесці на чацвер, 4 жніўня. суд над удзельнікамі страйку на памежным пераходзе “Брузгі”, якія 12 чэрвеня выступалі супраць уведзеных уладай абмежаванняў на правоз прадукцыі і колькасць выездаў з краіны. Прычына пераносу палягае ў тым, што мітынгоўцы знайшлі сабе новага адваката, які і дамовіўся на перанос паседжання. Нагадаем, што суд праходзіць у зачыненым рэжыме.

 

Разам з тым, улада распачала трэцюю стадыю пераследу мітынгоўцаў у Брузгах. Пра гэта паведаміў каардынатар аргкамітэту БХД па гарадзенскай вобласці Мікола Баўсюк.

 

“Першай быў арышт удзельнікаў страйку, другой – судовы працэс за нібыта нанесеную матэрыяльную шкоду. Цяпер жа ўлады пачынаюць пераследваць тых, дапамагаў пераганяць машыны з замежжа ў Беларусь. Іх пачынаюць выклікаць у падатковую інспекцыю, дзе пытаюцца адкуль у іх ўзяліся грошы для набыцця аўтамабіля”, – паведаміў ён.

Болей навін