Аўтапрабег у падтрымку Дашкевіча
-Зміцер Дашкевіч быў пасаджаны ў карцэр за адмову прызнаваць сябе вінаватым, а таксама выконваць здзеклівыя і незаконныя загады адміністрацыі калоніі. Пасля пераводу ў Горкі магчымасць набываць рэчы ў турэмнай краме Дашкевічу скарацілі ажно ў сем раз. Двойчы да актывіста спрабавала патрапіць яго адвакат, Мар’яна Сямешка, аднак усе спробы скончыліся безвынікова. Адказаў на гэтае пытанне наведвальнікі калоніі запатрабуюць ад кіраўніка папраўчай установы. Сярод тых, хто ўдзельнічаў у аўтапрабегу, Анатоль Лябедзька, Зміцер Каспяровіч, Настасся Палажанка, Мікалай Дземідзенка ды іншыя, – паведамляе Барыс Гарэцкі.