Віншуем з днём нараджэння сябра Нацыянальнай рады Насту Палажанку
Сёння, 2 жніўня, святкуе свой дзень народзінаў сяброўка Нацыянальнай рады Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыія, намесніца старшыні Маладога Фронту Наста Палажанка. У гэты дзень яна накіравалася ў Горкі ў калонію да свайго каханага Змітра Дашкевіча.
Віншуем яе з днём нараджэння, зычым здароўя, посьпехаў ва ўсіх справах, дабраславення, волі, мужнасці, веры і Божай ласкі, а таксама свабоднай Беларусі для Хрыста!
Браты і сёстры з БХД