2 жніўня ў праваслаўных дзень памяці святога прарока Іллі

02 жніўня 2011 14:52  |  Грамадства

2 жніўня (20 ліпеня паводле старога стылю) у праваслаўных дзень памяці святога прарока Іллі.

 

Прарок Ілля – адзін з найвялікшых прарокаў і першы нявіннік Старога Запавету. Ён нарадзіўся ў Фесвіі Галаадскай ў калене Левііным за 900 гадоў да Нараджэння Хрыста. Калі нарадзіўся Ілля, бацьку ягонаму Саваку было бачанне, што мужы гутарылі з немаўлём, спавівалі агнём і харчавалі полымем вогненным. З юных гадоў ён пасяліўся ў пустыні і жыў у строгім подзвігу пасту і малітвы. 

 

Пакліканы на прарочае служэнне падчас валадараньня цара Ахава-ідалапаклонніка, які пакланяўся Ваалу (сонцу) і прымушаў народ габрэйскі рабіць тое ж. Гасподзь паслаў Іллю да Ахава і загадаў прадказаць яму, што калі ён і яго народ не звернуцца да сапраўднага Бога, то яго царства спасьцігне голад. Ахаў не паслухаўся прарока, і ў краіне надышла засуха і вялікі голад. Падчас голаду Ілля пражыў год у пустыні, куды яму вароны насілі ежу, і больш за два гады ў адной удавы ў г. Сарэпты. 

 

Праз тры з паловаю года Ілля вярнуўся ў Ізраільскае царства і сказаў цару і ўсяму народу, што ўсе бядоты ізраільцян адбываюцца таму, што яны забыліся праўдзівага Бога і сталі пакланяцца ідалу Ваалу. Каб даказаць зман ізраільцян, Ілля прапанаваў зрабіць два ахвярніка – адзін Ваалу, а другі – Богу, і сказаў: «прынясем ахвяру, і калі агонь з неба сыдзе на ахвярнік Ваала, значыць, ён праўдзівы Бог, а калі не, то ідал» (3. Цар. 18, 21-24). Спачатку зрабілі ахвярнік Ваала, накідалі дроў, закалолі быка, а жрацы Ваалавыя сталі маліцца свайму ідалу: «Ваал, Ваал, пайшлі нам з неба агонь». Але адказу ніякага не было, і агонь з неба на Ваалаў ахвярнік не сышоў. Увечары Ілля зрабіў свой ахвярнік, паклаў дровы паліў іх перш вадою і стаў маліцца Богу. І раптам з неба зваліўся агонь і папаліў не толькі дровы і ахвяру, але і ваду і камяні ахвярніка. Калі народ убачыў гэты цуд, то праславіў праўдзівага Бога і зноў у Яго паверыў.

Болей навін