Затрыманых у Горках павезлі ў Дрыбін, бо ў Горкі едзе Лукашэнка (Абноўлена, фота, спіс затрыманых)

03 жніўня 2011 09:52  |  Галоўныя навіны

Большасць дэмакратычных актывістаў, затрыманых 2 жніўня ў Горках, перавезлі ў Дрыбін і трымаюць у мясцовым ІЧУ у чаканні рашэння Магілёўскага абласнога суда адносна таго, дзе іх маюць судзіць. Але суда ня будзе прынамсі да 14-00, пакуль Горкі наведвае Лукашэнка. Пра гэта прэс-службе БХД паведаміла сябар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціняская Дэмакратыя” Валерыя Чарнаморцава, якая разам з іншымі сябрамі БХД прыехала ў Горкі падтымаць затрыманых актывістаў. 

Паводле інфармацыі, якая паступіла ад міліцыянтаў, у Дрыбін з Горак прывезлі толькі 10 чалавек з 14. Вядома, што ў Дрыбіне знаходзяцца 4 дзяўчыны, ў тым ліку Наста Палажанка і Тацяна Шапуцька, і 6 хлопцаў, сярод якіх Мікола Дземідзенка, але камеры часовага ўтрымання поўныя. Праваабаронцам перадалі дакладны спіс тых, хто знаходзяцца ў зараз у Дрыбіне. 

Сваякам і праваабаронцам удалося перадаць дзяўчатам перадачы з прадметамі, але ваду прыймаць адмовіліся. Насце Палажанцы як імянінніцы прынялі шакаладку і гемантаген. Хлопцам увогуле адмовілі ў перадачах. Але ўсіх паабяцалі пакарміць у 2 гадзіны дня.

4 чалавекі, у тым ліку берасцейскі каардынатар БХД Зміцер Шурхай, застаюцца ў Горках. Рашэнне перавезці затрыманых з Горак у Дрыбін было прынятае мясцовымі міліцыянтамі ў сувязі з тым, што сёння ў Горках чакаюць прыезду Лукашэнкі. Праз гэта ў горадзе павялічаныя меры бяспекі. Як паведамлялі супрацоўнікі міліцыі, хутчэй за ўсё актывістаў аштрафуюць. Але, улічваючы прыезд Лукашэнкі, чакаць на іх вызвалення не даводзіцца.

Напачатку меркавалася, што суд над затрыманымі распачнецца ў Горках а 9-й гадзіне. Патрапіць у будынак суды не змаглі ні праваабаронцы, ні журналісты, а толькі бацькі затрыманай актывісткі “Маладога Фронту” Тацяны Шапуцькі. Людзі спрабавалі дамагчыся хоць нейкай інфармацыі.

Нагадаем, што  дэмакратычныя актывісты прыехалі ў Горкі ў аўторак 2 жніўня патрабаваць сустрэчы зняволенага ў мясцовай калоніі Змітра Дашкевіча з адвакатам. Пасля акцыі падтрымкі, каля 2-х дзясяткаў актывістаў былі затрыманыя і змешнчаныя ў горацкае ІЧУ. Сярод затрыманых каардынатар аргкамітэта БХД па Берасцейскай вобласці Зміцер Шурхай, актывісты БХД, Маладога Фронту і Еўрапейскай Беларусі: Яўген Скрабец, Наста Палажанка, Мікола Дземідзенка, Іван Шыла, Таццяна Шапуцька, Юлія Міхайлава, Ганна Шаруба, Раман Васільеў, Вячаслаў Барысаў, Аляксандр Вялітчанка, Аляксей Сянчыла і Уладзімір Радкевіч.

Болей навін