У Слоніме забаранілі правядзенне двух пікетаў

04 жніўня 2011 21:24  |  Галоўныя навіны

У Слоніме мясцовыя ўлады не дазволілі правядзенне двух пікетаў, якія мелі адбыцца 6 і 14 жніўня. Пра гэта паведаміў мясцовы каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Іван Бедка.

 

Першая заяўка была пададзеная актывістамі БХД на правядзенне 6 жніўня пікету ў абарону палітвязняў, другая – на правядзенне 14 жніўня пікету па сацыяльных праблемах у Беларусі: росце коштаў, нізкіх заробках і гэтак далей. Афіцыйнай прычынай адмовы стала нібыта неправільна аформленая заяўка, адзначыў Іван Бедка.

 

“Абскарджваць рашэнне ўладаў мы не будзем. У гэтай дзяржаве і пры гэтай уладзе дамагчыся чагосьці праз суд немагчыма”, – лічыць ён.

Болей навін