У Оршы забаранілі правядзенне пікету ў абарону палітвязняў
Гарадскія ўлады Оршы забаранілі прадстаўнікам аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” праводзіць у горадзе 13 жніўня пікет у падтрымку палітвязняў. Пра гэта паведаміў аршанскі каардынатар аргкамітэту БХД Яўген Анішчанка.
Паводле яго словаў, у адказе з гарвыканкаму не адзначана, з якой нагоды ўлады забараняюць правядзенне пікету.
“Мы збіраемся даведацца прычыну, па якой яны нам адмовілі”, – адзначыў Яўген Анішчанка.