Няўжо гэта еўрапейская салідарнасць?

05 жніўня 2011 16:01  |  Галоўныя навіны

Аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” 5 жніўня прыняў заяву, адносна перадачы Міністэрствам юстыцыі Літвы рэжыму Лукашэнкі дадзеных пра банкаўскія рахункі ў Літве 400 грамадзян Беларусі, у тым ліку дэмакратычных актывістаў:

 

Няўжо гэта еўрапейская салідарнасць?

 

Міністэрства юстыцыі Літоўскай Рэспублікі выдала рэжыму Лукашэнкі звесткі пра беларускіх праваабаронцаў, у тым ліку і Алеся Бяляцкага. Адначасова польскі суд рыхтуецца выдаць рэжыму беларускага палітуцекача Андрэя Жукаўца. Гэта ўсё адбываецца ў той момант, калі ў беларускіх турмах – дзясяткі палітвязняў, калі Змітра Дашкевіча і Мікіту Ліхавіда катуюць карцарамі, калі на вуліцах хапаюць за воплескі і малітву, калі ператрусы, арышты і палітычныя судзілішчы адбываюцца штодня.

 

Дзеянні Міністэрства юстыцыі Літвы і беластоцкага суду Польшчы нельга расцэньваць інакш, як нож у спіну беларускай дэмакратыі.

 

“Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” заклікае палітычнае кіраўніцтва Літвы і Польшчы, чыноўнікаў Еўразвязу тэрмінова спыніць дзеянні, якія спрыяюць палітычным расправам над дэмакратычна настроенымі беларусамі, і выявіць салідарнасць з тымі, хто апынуўся пад ударам рэжыму.

 

Еўрапейская будучыня Беларусі найбольш залежыць ад таго, наколькі маральную пазіцыю зойме Еўразвяз у часе змагання за беларускую дэмакратыю.

Болей навін