Паўла Севярынца накіруюць у Віцебскую вобласць

08 жніўня 2011 11:42  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Павал севярынец будзе адбываць “хімію” ў Віцебскай вобласці. Пра гэта яму паведамілі 8 жніўня ў аддзеле выканання пакарання Перашамайскага РАУС Віцебска.

 

У мінулы раз у 2005-2007 гадах Павал Севярынец адбываў пакаранне ў Віцебскай вобласці – у вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну.

 

“Першая “хімія” была выпрабаваннем, якое мне шмат дало ў духоўным і палітычным плане. Я пазнаёміўся з цудоўнымі людзьмі, якія жывуць у гэтым кутку Беларусі, атрымаў дзве новыя прафесіі – сукаруба і стропальшчыка. Там я напісаў кнігу “Лісты з лесу”, якая атрымала прэмію імя Алеся Адамовіча”, – адзначыў Павал Севярынец.

 

Нагадаем, што МУС Беларусі адмовіў “Хрысціянскай дзелавой ініцыятыве” ва ўладкаванні Паўла Севярынца на час адбыцця “хіміі”.

Болей навін