Рагачоўскага актывіста БХД арыштавалі на пяць сутак
Паводле яе слоў, муж быў затрыманы мінулай ноччу (каля 1.40) каля кавярні ў Рагачове. “Да яго падышлі міліцыянты і прапанавалі прайсці з імі. Дзяніс папрасіў міліцыянтаў прадставіцца, яны на гэта адрэагавалі груба – схапілі яго і павезлі. Гэта адбылося літаральна за лічаныя хвіліны, сябры нічога не паспелі зрабіць, толькі ўбачылі, што аўтамабіль з Дзянісам з’ехаў у кірунку, процілеглым аддзелу міліцыі “, – сказала Кацярына Дашкевіч.
Яна звязвае арышт мужа з яго палітычнай і грамадскай дзейнасцю, удзелам у акцыях маўклівага пратэсту і стварэнні рэгіянальнага сайта незалежных навін.“Думаю, абвінавачванне не адпавядае рэчаіснасці, яно надумана, і Дзяніс так лічыць, ён сказаў сябрам на судзе, што за ім сачылі і мэтанакіравана затрымалі”, – дадала жонка актывіста.
Дашкевіч не першы раз пакараны судом арыштам на пяць сутак. 1 ліпеня ў дачыненні да яго быў складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства). Суд пакараў маладога чалавека арыштам за тое, што нібыта ён у інтэрнэце апублікаваў заклікі да несанкцыянаванага мерапрыемства – акцыі маўклівага пратэсту.