Паўла Севярынца накіроўваюць на “хімію” ў Пружанскі раён
Сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Паўлу Севярынцу, асуджанаму за ўдзел мірнай акцыі пратэсту 19 снежня да трох гадоў “хіміі”, не знайшлося месца ў спецустановах Віцебскай вобласці. Пра гэта яму паведамілі, сёння, 9 жніўня, у крымінальна-выканаўчай інспекцыі Першамайскага РАУС горада Віцебска. Адбываць пакаранне ён будзе ў спецкамендатуры № 7 у вёсцы Купліна Пружанскага раёну Берасцейскай вобласці.
Геаграфічна гэтае месца адбыцця пакарання з’яўляецца адным з самых аддаленых у Беларусі ад роднага гораду Паўла Севярынца – Віцебска. Прыбыць у вёску Купліна сустаршыня БХД павінен ужо ў чацвер, 11 жніўня.
Нагадаем, што яшчэ ўчора Паўлу Севярынцу казалі, што адбываць пакаранне ён будзе ў Віцебскай вобласці.