Берасцейская філія БХД спадзяецца на дапамогу Паўла Севярынца
Берасцейскія рэгіянальныя актывісты аргкамітэту БХД спадзяюцца загрузіць партыйнай працай асуджанага на “хімію” палітыка.
Сустаршыня аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павал Севярынец накіраваны ў вёску Куплін Пружанскага раёна. Ён павінен там знаходзіцца амаль тры гады. Але паколькі гэта фактычна ўмовы вольнага пасялення, дык паплечнікі па БХД спадзяюцца на яго падтрымку.
Пра гэта заявіў берасцейскі рэгіянальны каардынатар БХД Зміцер Шурхай.