Рымашэўскі: вызваленне ўдзельнікаў Плошчы – спроба змякчыць рэакцыю на арышт Бяляцкага

12 жніўня 2011 12:46  |  Палітыка

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі пракаментаваў вызваленне з турмаў дзевяці ўдзельнікаў Плошчы 19 снежня.

 

“Гэтае вызваленне з’яўляецца спробай змякчыць міжнародную рэакцыю на арышт Алеся Бяляцкага. Тое, што людзі апынуліся на свабодзе, безумоўна, добра. Але, пакуль не будзе вызвалены апошні палітвязень, уключаючы Алеся Бяляцкага, пра ніякія змены ў палітычным плане ў Беларусі казаць нельга”, – адзначыў ён.

 

Нагадаем, што 11 жніўня стала вядома, што ў бліжэйшы час з турмаў выйдуць дзевяць чалавек, асуджаных за ўдзел у Плошчы: Зміцер Дрозд, Арцём Грыбкоў, Андрэй Пратасеня, Сяргей Казакоў, магчыма, Аляксандр Класкоўскі і Уладзімір Лобан, а таксама яшчэ трое палітвязняў, імёны якіх невядомыя.

Болей навін