БХД возьме ўдзел у футбольным турніры памяці Генадзя Карпенкі

12 жніўня 2011 15:22  |  БХД

У нядзелю, 14 жніўня, адбудзецца футбольны турнір памяці Генадзя Карпенкі сярод палітычных партый. Удзел у ім прымуць восем каманд, у тым ліку Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Турнір з’яўляецца традыцыйным і праходзіць з 1997 году.

 

“Добра, што ёсць магчымасць паўдзельнічаць у футбольным турніры. Для нас гэта другая спроба. У першы раз у нас не ўсё атрымалася. Мы зрабілі працу над памылкамі і спадзяемся заняць прызавое месца”, – адзначыў адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі.

Болей навін