8 памілаваных фігурантаў справы аб Плошчы вярнуліся дадому
У суботу 13 жніўня 8 фігурантаў справы аб Плошчы, на якіх распаўсюджваецца прэзідэнцкі ўказ аб памілаванні, выйшлі на волю. Памілаваныя вязні ўжо вярнуліся дадому. Сярод іх маладафронтавец і сябра БХД Уладзімір Яроменак, а таксама Дзмітрый Дрозд, Арцём Грыбкоў, Сяргей Казакоў, Яўген Сакрэт, Васіль Парфянкоў, Аляксандр Квяткевіч і Віталь Мацукевіч.
Яшчэ адзін зняволены па гэтай справе, Андрэй Пратасеня, імя якога раней згадвалася сярод памілаваных Лукашэнкам, не пісаў прашэнне, таму яго няма ў прэзідэнцкім указе.
Сябры аргкамітэту БХД шчыра віншуюць з вызваленьнем усіх, хто ўжо на волі, і спадзяюцца ў хуткім часе прывітаць на волі і астатніх палітвязьняў.