Запрашаем на Магілёўскі праваабарончы форум па праблеме палітвязняў

15 жніўня 2011 14:11  |  Галоўныя навіны

Аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” запрашае прыняць удзел у праваабарончым форуме па праблеме палітвязняў, які пройдзе 17 жніўня ў Магілёве.

 

На форум запрашаюцца палітыкі, праваабаронцы, адвакаты, сваякі палітвязняў, дыпламаты і журналісты. На магілёўскім форуме, у прыватнасці, будуць закранутыя юрыдычны і міжнародны аспекты (выпрацоўка агульнага паслання еўрапейскай супольнасці), а таксама праваабарончы аспект (пытанні дапамогі сем’ям зняволеных, людзям, якія найбольш церпяць). Трэба скаардынаваць гэтыя агульныя высілкі.

 

Форум пачнецца аб 11-й гадзіне і працягнецца да 14-й. Месца яго правядзення – Магілёў, завулак Чкалава, 16.

 

Для журналістаў, якія маюць намер узяць удзел у праваабарончым форуме ў Магілёве, ініцыятары форуму арганізуюць адмысловы транспарт з Менска. Тэлефон для давелак: +375 29 7534337 і +37529 6424758 Дзяніс Садоўскі.

Болей навін