Чыноўнікі не знайшлі парушэнняў у дачыненні да Дашкевіча і Ліхавіда

16 жніўня 2011 17:50  |  Палітыка

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Аляксей Шэін атрымаў адказ з Дэпартаменту выканання пакарання на просьбу спыніць рэпрэсіі супраць палітвязняў Змітра Дашкевіча і Мікіты Ліхавіда.

 

У адказе, які падпісаны першым намеснікам начальнікам Дэпартаменту С.Працэнкам, адзнчаецца, што падчас праведзенай праверкі ніякіх парушэнняў, дапушчаных у дачыненні да палітзняволеных, выяўлена не было.

 

“Гэта адкрыты падман і хлусня. Парушэнні ёсць, і мы пастаянна іх бачым. Напрыклад, адвакат ужо некалькі разоў спрабаваў сустрэцца са Змітром Дашкевічам, але яму ўвесь час адмаўляюць. Гэтым супрацоўнікі парушаюць адно з асноўных правоў зняволенага – на сустрэчы са сваім абаронцам”, – адзначыў Аляксей Шэін.

 

Нагадаем, што 26 ліпеня Аляксей Шэін ды іншыя падалі заяўкі на імя начальніка Дэпартаменту выканання пакарання Аляксандра Барсукова. У заявах яны прасілі спыніць нематываваныя рэпрэсіі супраць палітвязняў, вызваліць іх са штрафнога ізалятара, дазволіць сустракацца са сваякамі і адвакатамі, атрымліваць перадачы і рабіць пакупкі ў турэмнай краме.

Болей навін