Севярынец будзе працаваць дворнікам альбо грузчыкам
Начальнік спецкамендатуры № 7 у вёсцы Купліна Пружанскага раёну 16 жніўня падпісаў дазвол сустаршыне Беларускай Хрысціянская Дэмакратыі Паўлу Севярынцу на выхад у горад на тры гадзіны для пошуку працы. На гэтыя тры гадзіны яму распісалі адмысловы маршрут.
Дарога ад Купліна да Пружанаў пешкі, а менавіта так Павал Севярынец мусіў дабірацца да гораду, займае каля гадзіны, столькі ж ад Пружанаў да Купліна. Адпаведна на пошук працу ў яго заставалася толькі адна гадзіна. Тым не менш з дапамагой мясцовых жыхароў сустаршыня БХД здолеў патрапіць у краязнаўчы музей у Пружанскім палацы, у цэнтральную раённую бібліятэку, газету “Раённыя будні”, цэнтр занятасці, кантору “Камунальнік”, краму “Палявая”.
Паводле яго словаў, ва ўсіх установах, дзе можна ўладкавацца па спецыяльнасці пісьменніка і журналіста, былі паведамілі пра яго магчымы прыход. “Людзі, канечне, вельмі цікавыя, мілыя, але я разумею, што яны былі папярэджаны. У іх становішчы тут даць рады цяжка”, – адзначыў Павал Севярынец.
“Давялося шукаць працу дворніка і грузчыка – там вакансіі знайшліся. Яшчэ ёсць адна прапанова стаць маляром. Спадзяюся, заўтра з працаўладкаваннем будзе больш яснасці”, – падкрэсліў сустаршыня БХД.