Слонімскія актывісты падалі ў суд на забарону пікетаў

17 жніўня 2011 22:03  |  Палітыка

Слонімскія актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі 16 жніўня напісалі скаргу ў суд на забарону правядзення пікетаў у падтрымку палітвязняў, якія мелі адбыцца 6 і 14 жніўня. Пра гэта паведаміў мясцовы каардынатар аргкамітэту БХД Іван Бедка.

 

Ён таксама распавёў, што дэмакратычны актывіст Іван Шэга падаў заяўку на правядзенне 3 верасня пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў.

Болей навін