Міліцыя зноў не знайшла парушэнняў у дзеяннях сваіх падначаленых (дакумент)

17 жніўня 2011 22:27  |  Палітыка

Актывістка Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Вольга Хіневіч, якую затрымалі 20 ліпеня падчас акцыі маўклівага пратэсту, атрымала адказ з УУС Цэнтральнага раёна ГУУС Менгарвыканкама на сваю скаргу ў Цэнтральны РАУС Менска.

 

У сваёй скарзе Вольга Хіневіч адзначала, што з міліцыі выгналі яе свякроў, а ёй самой не выдалі копію пратаколу. У лісце ж з міліцыі гаворыцца, што праведзеная праверка не выявіла ніякіх парушэнняў.

 

Разам з тым Вольга Хіневіч паведаміла, што перад гэтым ёй тэлефанаваў супрацоўнік міліцыі Дзмітры Каціновіч, які, крычучы, заяўляў, што яна спачатку напісала, што копію пратаколу ёй выдалі. “Калі б я так напісала, то я б не скаргу на вас пісала, а падзяку вам. Сказала я яму”, – паведаміла актывістка БХД.

 

Міліцыя зноў не знайшла парушэнняў у дзеяннях сваіх падначаленых (дакумент)

Болей навін