Рымашэўскі: Галоўная задача – аб’яднанне апазіцыйных сіл
20 жніўня ў Берасці адбылася сустрэча актыву па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” з сустаршынямі аргкамітэта экс-кандыдатам у прэзідэнты Віталём Рымашэўскім і Георгіем Дзмітруком з Кобрына.
“Галоўная задача сённяшняга дня – аб’яднанне апазіцыйных сіл, нягледзячы на некаторыя адрозненні паміж імі. Эфектыўнае аб’яднанне магчыма толькі на падставе канкрэтных сумесных дзеянняў, у першую чаргу, гэта кампанія па вызваленні палітычных зняволеных, іх маральная і матэрыяльная падтрымка, інфармаванне насельніцтва аб тым, дзе і ў якіх умовах сядзяць за кратамі гэтыя людзі, за што яны былі кінутыя ў турмы. Для партыі таксама важным з’яўляецца падрыхтоўка да правядзення ў снежні ўстаноўчага з’езда”, – сказаў Рымашэўскі.