Віталь Рымаўшэўскі наведаў Паўла Севярынца на “хіміі” (Фота)

22 жніўня 2011 14:40  |  Галоўныя навіны

У нядзелю 21 жніўня сустаршыні БХД Віталь Рымашэўскі і Георгі Дзмітрук наведалі вёску Куплін Пружанскага раёну, дзе ў спецкамендатуры ўтрымліваецца іншы сустаршыня аргкамітэту Павал Севярынец, асуджаны на 3 гады “хіміі” за Плошчу-2010. Палітвязню перадалі ровар, каб ён мог марнаваць менш часу на дарогу да царквы ў Пружанах.

 

“Павал Севырынец знаходзіцца ў досыць складаных умовах. Ён працуе па шэсць дзён на тыдню, нават па суботах. Кіраўніцтва спецкамендатуры паабяцала нам, што не будзе надалей прымушаць працаваць яго звыш за нормы, акрэсленыя ў заканадаўстве”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.

 

Віталь Рымаўшэўскі наведаў Паўла Севярынца на "хіміі" (Фота)Віталь Рымаўшэўскі наведаў Паўла Севярынца на "хіміі" (Фота)

Болей навін