Яўгену Васьковічу ў Магілёўскай калоніі забаранілі перапіску і перадачы

22 жніўня 2011 18:32  |  Палітыка

Яўгена Васьковіча пакаралі з-за «невыканання правілаў унутранага распарадку» у Магілёўскай калоніі. Хлопцу зараз нельга будзе весці перапіску і атрымліваць перадачы. Пра тое, што Яўген пакараны, яго родныя даведаліся нядаўна, калі ездзілі ў Магілёў аддаць перадачу. Перадачу не прынялі, патлумачыўшы, што нельга.

 

– Жэня не выконваў патрабаванні супрацоўнікаў калоніі, – распавядае маці зняволенага, Рушанія Васьковіч. – За гэта яго і пакаралі. Цяпер ён не можа атрымліваць перадачы, сустракацца з сям’ёй. Чаму ён не выконваў унутраныя правілы, я не ведаю. Думаю, зараз ён не можа нават апеляцыю ў суд напісаць … Яму дазволена толькі атрымліваць пошту. Яшчэ нам сказалі, што сын мае права тэлефанаваць блізкім, але пакуль ён гэтым правам не скарыстаўся.

 

Рушанія Васьковіч кажа, што пакуль пакаранне будзе дзейнічаць да снежня, а як далей – невядома. Нагадаем, што за час, праведзены ў Магілёўскай калёніі, Яўген Васьковіч ужо двойчы пабываў у карцэры.

Болей навін