Яўгена Васьковіча пазбавілі салодкага, спатканняў і пасылак

23 жніўня 2011 22:13  |  Палітыка

Сваякі палітзняволенага Яўгена Васьковіча атрымалі ад яго чарговы ліст. У ім актывіст піша, што з ім усё добра, з людзьмі складваюцца добрыя стасункі, а вось з адміністрацыяй калоніі – не, “яны вельмі шмат пра сябе думаюць”.

 

Яўген Васьковіч адзначыў, што пры пераездзе ў яго забралі ўсе лісты і паштоўкі. Хлопец паведамляе, што яго размеркавалі ў працоўны атрад, але працаваць ён там не збіраецца – “не хачу працаваць на гэту дзяржаву”. Праз гэту адмову хлопца пазбавілі салодкага, спатканняў і пасылак, у турэмнай краме ён цяпер можа закупацца толькі на 35 тысяч у месяц.

 

Бабуля Яўгена Васьковіча паведаміла, што 18 жніўня сваякі спрабавалі сустрэцца з ім і перадаць яму пасылку, але адміністрацыя нічога гэтага не дазволіла. Прычынай адмовы супрацоўнікі калоніі назвалі тое, што актывіст “вельмі шмат ведае”.

Болей навін